СМИ о нас
Перавагі і недахопы цэнтралізаванага экзамену, якасць адукацыйнага працэсу, навучальных праграм і дапаможнікаў па прадметах і іншыя пытанні абмеркавалі педагогі Міёршчыны падчас круглага стала. Пра заўвагі і прапановы гутарым з загадчыкам раённага вучэбна-метадычнага кабінета Марынай ЛАПКОЎСКАЙ.
З 1 верасня ва ўстановах адукацыі рэспублікі стане абавязковым другі элемент школьнай формы. Што гэта будзе і як ставяцца да новаўвядзення, спыталі ў педагогаў і бацькоў.
Ёсць людзі-сонейкі. У іх полі адчуваеш сябе сагрэтым нябачнымі промнямі цеплыні і дабрыні, святлееш душой. Такое адчуванне штораз з’яўлялася падчас стасункаў з загадчыцай Язненскага дзіцячага сада Ірынай БАЛАЙ. 37 гадоў яна прысвяціла малечы, стараючыся зрабіць дзяцінства добрай казкай у рэальнасці.
Актыўна, цікава і весела адпачылі ў аздараўленчым лагеры «Сонейка» Сіцькоўскай базавай школы 12 выхаванцаў. На працягу ўсёй ліпеньскай змены знаходзіліся ў кругазвароце розных падзей.
Повятская средняя школа имени Героя Советского Союза В. Бабичева обновилась к новому учебному году. Это заслуга дружной команды, в числе которой не только педагоги и обслуживающий персонал. Остались последние штрихи, и можно будет снова окунуться в атмосферу школьных будней.
Дні ў аздараўленчым лагеры «Сонейка» Чапукоўскай СШ яркія і цёплыя. Гэта не столькі пра надвор’е, колькі пра атмасферу і адметныя падзеі. Штодня 25 выхаванцаў спяшаюцца ў школу гуляць, падарожнічаць, спазнаваць новае, раскрываць свае таленты. Словам – адпачываць на поўную.
Ярка, цікава і з карысцю 20 вучняў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі праводзілі час у прышкольным лагеры працы і адпачынку «Экіпаж «Нашчадкі». Кожны дзень напаўнялі пазнавальныя мерапрыемствы і добрыя справы.